Адам Мальдзіс

Сёньня — юбілей знакамітага беларускага навукоўца Адама Мальдзіса.

Цікава было б падлічыць, колькі зь сёньняшніх гісторыкаў літаратуры, краязнаўцаў, архівістаў заўдзячваюць выбар сваёй дзялянкі, свайго фаху чалавеку, чые кнігі чыталіся як сапраўдныя інтэлектуальныя дэтэктывы — «Падарожжа ў XIX стагодзьдзе» (1969), «Традыцыі польскага Асьветніцтва ў беларускай літаратуры XIX стагодзьдзя» (1972), «Таямніцы старажытных сховішчаў» (1974), «На скрыжаваньні славянскіх традыцый» (1980), «Беларусь у люстэрку мэмуарнай літаратуры XVIII ст.» (1982), «З літаратуразнаўчых вандраваньняў» (1987)? Самое імя аўтара гучала экзатычна й загадкава — Адам Мальдзіс.

Павіншуй праз сайт nn.by!
Зьмясьціце сваё віншаваньне
праз камэнтары да гэтага артыкулу.

Сёньня зубру нашага літаратуразнаўства — 75!

Адам Мальдзіс нарадзіўся 7 жніўня 1932 г.у Расолах (сёньня Астравецкі р‑н Гарадзенскай вобл.) Ад 1963 да 1991 г. працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук, потым цягам некалькіх год узначальваў Нацыянальны навукова‑асьветны цэнтар імя Ф. Скарыны, узначальваў Міжнародную асацыяцыю беларусістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?