Але не ў нашым нармальным беларускім значэнні, якое фіксуецца, напрыклад, і ў акадэмічным Тлумачальным слоўніку, а са значэннем цвёрдых чалавечых экскрэментаў.

Яго чамусьці любяць маладзейшыя аўтары (гадоў да 40). Сярод іх — і ўжо немаладыя лаўрэаты. Пэўна, у іх нешта, па-медычнаму кажучы, са стулам не ў парадку. Выходзіць, паводле іхнага мадэрновага рахунку ўсё зробленае «да нас» — у тым ліку і ТСБМ — не вартае ўвагі. Па-мойму, пра гэтае слова на by_mova ўжо не раз пісалі. Сустракаў я слоўца і ў мадэрных украінскіх пісьменнікаў. Сучасную польскую паэзію, на жаль, не чытаю. Можа, адтуль?

Слова «лайно» (з паметай «абласное») тлумачыцца ў ТСБМ як «адна штука вопраткі, бялізны», «адзежына»
(тут паўночна-ўсходні суфікс «адзінкавасці» , як у «саламіна, «папяросіна»). Зафіксавана гэта і ў некаторых іншых слоўніках. Памятаю, у нашай мясцовасці (Полацак, Ветрына, Вушача) давялося чуць і памяншальныя формы: «Ну што ты ўсе штаны выкачаў у зелянькі, ты ж гэтае лаенца яшчэ да зімы насіць мусіш…»

Не трэба баяцца паметаў. Колькі «абласных» ды «размоўных» слоўцаў стала нарматыўнымі: дабрыня, някідкі, сціжма, зіхоткі, розгалас, выступ (у друку), прыхамаць, прыхадні, выштукаваны, нямоглы, жахнуцца, аблуда і г.д. і да т. п.

Гэтыя зніжальныя паметы стаяць каля пералічаных словаў у ТСБМ.

Не заглядаючы ў этымалагічны слоўнік, можна меркаваць, што слова «лайно» звязвае нас з германцамі ці нават з кельтамі. У немцаў і сёння ёсць назоўнік «ляйн» (лён) і прыметнік «ляйнэн» (ільняны). Па-нямецку: Lein, leinen. Неапрацаваны лён у немцаў называецца Flachs.

Навошта так закідаць у забыццё па-свойму ўнікальнае слова нашай мовы і надаваць яму брыдкае значэнне? Тым больш тут з акцэнтуацыяй трэба разбірацца.

PS.

Нядаўна, чытаючы нямецкія гераічныя міфы, сустрэў на месцы слова «Boot» (лодка) старое, кельцкага паходжання «Nochen» (выдзеўбаны з тоўстага дрэва човен). Згадаліся нашыя «ночвы/начоўкі», таксама вырабленыя склютом і цяслой).

«Час і прастора ў штодзённай спарудзе // Ціха спачылі на нашым двары», — сказаў некалі паэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?