У жніўні 2008 кампанія МТС абвясціла пра запуск новага тарыфнага плану «Дзіцячы», распрацаванага адмыслова для дзяцей. Пры падключэнні або пераходзе на тарыф «Дзіцячы» абаненту неабходна было прад’явіць пацвярджэнне наяўнасці дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў. Больш падрабязна аб гэтай прапанове можна прачытаць на сайце аператара.

У маёй сям’і паслугамі МТС карыстаюцца ўсе, хто мае мабільныя тэлефоны. Таму на тарыф «Дзіцячы» падключылі старэйшую дачку, якой на той момант было 8 гадоў.
Рэгулярна я ўносіў на асабісты рахунак яе мабільнага тэлефона невялікія, але дастатковыя для падтрымання камунікацыі сродкі. Пакуль не здарылася нечаканае.

Некалькі дзён таму мая жонка атрымала ліст з галаўнога офіса СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» . Гэта была прэтэнзія аб пагашэнні запазычанасці (у парадку дасудовага вырашэння справы).

На наша здзіўленне, запазычанасць у некалькі сотняў тысяч рублёў ўтварылася на нумары, якім карысталася дачка.

У працэсе хатняга следства, праведзенага нашымі сумеснымі з жонкай намаганнямі, высветлілася, што каля двух месяцаў таму на мабільны тэлефон дачкі паступілі СМС-паведамлення махлярскага зместу. У іх невядомы адпраўнік прасіў дачку адправіць яму ў адказ смс, у якім адказаць станоўча на розныя пытанні (словам «так»). З аповеду сваёй дачкі я зразумеў, што

нумар мабільнага тэлефона стаў вядомы ашуканцам з сацыяльнай сетцы «Укантакце», дзе яна зарэгістраваная. Мая дачка, не падазраючы аб падмане, паслала некалькі (да дзесяці) смс-паведамленняў на паказаны кароткі нумар.
У выніку баланс на тэлефоне паменшыўся на 500 тысяч рублёў.

Аб тым, што адбылося, дачка нам не паведаміла. Пабаялася. Што цалкам зразумела, улічваючы яе ўзрост. За апошнія пару запазычанасць скарацілася. Нязначна. Пару разоў на рахунак паклаў грошы я (ні пра што не падазраючы), адзін раз жонка, асноўную ж суму ўнесла ў кошт пагашэння доўгу сама дачка з тых грошай, якія мы давалі ёй на кішэнныя выдаткі. Зрэшты, гэтых укладанняў не хапіла, каб пагасіць доўг цалкам.

Першай думкай было: расплаціцца і забыцца. З кім не бывае. Задумацца прымусіла жонка, успомніўшы, што дамова была заключаная з ёй у адносiнах да дзiцяцi, а сам тарыфны план называўся «Дзіцячы».
Зарэгістраваўшыся на сайце МТС, я вывучыў дэталі асабістага рахунку мабільнага тэлефона дачкі. Аказалася, што паслуга па адпраўцы дарагіх смс была прадастаўлена ў той момант, калі на рахунку ў тэлефоне не было сродкаў (я яшчэ не паспеў папоўніць баланс, а тыя грошы, што былі раней, ужо «выгаварыліся»). З гэтага вынікала, што паслуга па перасылцы смс-паведамленняў прадастаўлялася маёй дачцэ ў крэдыт. Аднак паслуга па прадастаўленні крэдыту (такая як «тэрміновы крэдыт», «крэдыт даверу», «абяцаны плацёж») на мабільным тэлефоне маёй дачкі ў той перыяд не актывавалася.

На сайце МТС у раздзеле «Абарона ад махляроў» сказана, што «кампанія МТС змагаецца з тэлефонным махлярствам і заўсёды імкнецца папярэдзіць падобныя злачынствы». Думаю, кампаніі МТС варта было б прыкладаць больш намаганняў для барацьбы з тэлефонным махлярствам, улічваючы, што яна мае тарыфныя планы («Дзіцячы»), спецыяльна прызначаныя для карыстання непаўналетнімі, якія валодаюць абмежаванай дзеяздольнасцю. Пасля ўжо я даведаўся ад дачкі аб тым, што не яна адна стала ахвярай махлярскіх дзеянняў.

На днях я адправіў адказ на прэтэнзію СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», у якім паведаміў аператару аб тым, што не прызнаю ў добраахвотным парадку доўг і адмаўляюся ад яго выплаты. «Ваша палітыка, — напісаў я, — у дачыненні да непаўналетніх абанентаў, якія валодаюць абмежаванай грамадзянскай дзеяздольнасцю, павінна будавацца з улікам іх законных інтарэсаў. Ажыццяўленне тэхнічнай падтрымкі такой палітыкі павінна стаць рэальнай асновай існавання спецыялізаваных тарыфных планаў як «Дзіцячы».

Як будзе далей, сказаць не бяруся. Верагодна, мяне чакае грамадзянскі пазоў. Але сваё меркаванне, выкладзенае вышэй, я гатовы адстойваць і ў судзе.

Ад рэдакцыі

У службе падтрымкі кампаніі МТС паведамілі, што тарыф «Дзіцячы» не мае аўтаматычнай блакіроўкі пры адмоўным балансе рахунка. «У дамове прапісана, што кампанія можа, але не абавязана заблакаваць паслугі пры адмоўным балансе. Каб уключыць аўтаматычную блакіроўку пры адмоўным балансе, трэба звярнуцца ў офіс кампаніі з пашпартам», — паведаміла супрацоўніца МТС.

Трэба таксама ўсведамляць, што хоць тарыф і называецца «Дзіцячы», але ўсё адно сім-картка рэгіструецца на аднаго з бацькоў, то бок, паўналетнюю дзеяздольную асобу, і адказнасць па аперацыях з гэтай сім-карткай ляжыць на ўказаным у дамове чалавеку.

Памятайце, што мабільныя аператары — камерцыйныя арганізацыі, мэтай якіх з’яўляецца атрыманне прыбытку, і свае грошы яны не ўпусцяць. Таму ўважліва чытайце і аналізуйце дамовы! А яшчэ пільна сачыце за дзяцьмі. Асабістая інфармацыя ў сацыяльных сетках — сапраўдная прынада махляроў. Нават дарослым не рэкамендуюць выкладаць «Укантакце» нумар тэлефона, што ж казаць пра непаўналетнюю дзяўчынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0