Учора матчам менскага і берасьцейскага «Дынама» скончыўся пятнаццаты тур чэмпіянату Беларусі па футболе.

Тур стаў адметны паразай лідэра чэмпіянату БАТЭ, які бліскуча прадстаўляе Беларусь у Лізе чэмпіёнаў. Барысаўцы гулялі ў Смургонях, дзе выставілі далёка ня самы аптымальны склад, за што і былі бітымі. Адзіны гол у гэтай гульні напрыканцы першага тайму забіў Парфёнаў.

Паразай БАТЭ мог бы скарыстацца МТЗ-РІПА, наблізіўшыся да барысаўцаў на адлегласьць высунутай рукі. Аднак «трактаразаводцы» не змаглі перамагчы кволенькую «Дарыду» - 1:1.

З такім самым лікам у Гомелі ў матчы туру разышліся гаспадары і салігорскі «Шахцёр». Менскае «Дынама», прайграючы пасьля першага тайму два галы сваім берасьцейскім аднаклюбнікам, усё ж змагло адыграцца – 2:2.

Астатнія матчы туру прынесьлі наступныя вынікі: «Нафтан» - «Нёман» 1:0, «Тарпэда» - «Дняпро» 2:0, «Віцебск» - «Менск» 1:0.

Турнірная табліца пасьля пятнаццаці тураў выглядае наступным чынам: БАТЭ – 33 пункты, МТЗ-РІПА – 29, «Гомель» - 25, «Тарпэда» - 24, «Нёман» - 23, «Шахцёр» - 22, «Віцебск» - 20, «Нафтан» - 19, «Смургоні», «Дынама» (Менск) – па 18, «Дынама» (Берасьце) – 14, «Менск», «Дняпро» - па 11, «Дарыда» - 10.

Найлепшым бамбардзірам зьяўляецца Раман Васілюк («Гомель») – 17 галоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?