Галоўны аэрапорт краіны закрыты з 12.30.
Так, адменены прылёт рэйсаў з Франкфурта (Lufthansa), Вены (Austrian), Варшавы (LOT), Масквы (Унукава) (Utair Aviation), Рыгі (Air Baltic), Прагі (Czech Airlain), Масквы (Шарамеццева, Aeroflot).
Некаторыя самалёты здзейснілі пасадку на запасным аэрадроме: з Масквы і Стамбула — у Гомельскім аэрапорце; з Рыма, Амстэрдама, Лондана і Парыжа — у Барыспальскім аэрапорце (Кіеў).

Былі адмененыя рэйсы ў Берлін, Стакгольм, Кіеў, Калінінград, Санкт-Пецярбург і тры рэйсы на Маскву (Дамадзедава).

Аэрапорт зачынены да 24:00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?