44 студэнты, адлічаныя з беларускіх ВНУ, працягнуць навучанне ў Польшчы ў межах праграмы Каліноўскага. Пра гэта БелаПАН паведаміла каардынатар камітэта абароны рэпрэсаваных "Салідарнасць" Ала Кароль.

Паводле яе слоў, пакуль польскае бюро праграмы Каліноўскага прыняло рашэнне толькі адносна тых абітурыентаў, якія былі выключаныя па палітычных матывах. Тэрмін разгляду кандыдатур астатніх абітурыентаў (тых, у дачыненні да каго прымяняліся адміністрацыйныя арышты і спагнанні за палітычныя погляды, а таксама дзяцей рэпрэсаваных бацькоў) працягнуты да 15 жніўня. Усяго сёлета ў праграме ўзялі ўдзел 78 чалавек.

А што вы думаеце пра гэта?
Зьмясьціце свой камэнтар
да гэтага артыкулу.
Хай людзі вас пачуюць!

Паводле слоў А.Кароль, польскі бок дасканальна вывучае дакументы, якія пацвярджаюць факт палітычных пепраследаў кандыдатаў. На гэты момант усім тым, хто змог пацвердзіць палітычныя матывы свайго адлічэння з навучальных устаноў Беларусі, дадзена магчымасць працягнуць вучобу ў Польшчы, падкрэсліла каардынатар.

Яна таксама паведаміла, што 3 верасня ў Польшчы для ўдзельнікаў праграмы Каліноўскага пачнуцца месячныя курсы польскай мовы, гісторыі, культуры, а таксама англійскай мовы. Потым пачнецца вучоба ў польскіх ВНУ.

Нагадаем, што праграма Каліноўскага была заснаваная 30 сакавіка 2006 года ў Варшаўскім універсітэце прэм'ер-міністрам Польшчы і рэктарамі вышэйшых навучальных устаноў гэтай краіны. Першы набор у польскія ВНУ адбыўся ў ліпені 2006 года: на вучобу былі прынятыя больш за 200 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?