За мінулыя суткі ў краіне зарэгістравана ў два разы больш дробных ДТЗ, чым звычайна, тры чалавекі загінулі

Нягледзячы на складаныя ўмовы надвор’я, за мінулыя суткі на дарогах Беларусі адбылося толькі дзевяць ДТЗ з пацярпелымі, у якіх загінулі тры чалавекі. У той жа час практычна ў два разы больш, чым звычайна, зарэгістравана дробных аварый — 652. Аб гэтым БелаПАН паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС.

15 сакавіка каля 13 гадзін у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці 25-гадовы вадзіцель грузавіка «МАЗ», які належыць Кобрынскай птушкафабрыцы, сутыкнуўся з «Жыгулямі», якімі кіраваў 56-гадовы вадзіцель. Затым абедзве машыны сутыкнуліся з аўтапоездам «Мерседэс». У выніку ДТЗ загінулі вадзіцель легкавой аўтамашыны і 36-гадовы пасажыр, грамадзянін Азербайджана. Яшчэ адзін пасажыр «Жыгулёў», 22-гадовы грамадзянін Украіны, шпіталізаваны. Усе — жыхары Баранавічаў.

У Талачынскім раёне Віцебскай вобласці ў 15.30 28-гадовы вадзіцель грузавіка «Рэно» ўрэзаўся ў «Опель», які стаяў на месцы ДТЗ. 36-гадовы вадзіцель легкавога аўтамабіля загінуў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?