Аўтастанцыя пустая: усе маршруты адмененыя.

Аўтастанцыя пустая: усе маршруты адмененыя.

Побач на узбочыне стаіць аўтобус Мінск-Лоеў: чакае перамены надвор'я.

Побач на узбочыне стаіць аўтобус Мінск-Лоеў: чакае перамены надвор'я.

У двары аднаго з дамоў: гурба ў 28 см.

У двары аднаго з дамоў: гурба ў 28 см.

Пасядзець на лавачцы пад пад'ездам не атрымаецца.

Пасядзець на лавачцы пад пад'ездам не атрымаецца.

Чыгунку таксама замяло, але электрычкі не спыняюць руху.

Чыгунку таксама замяло, але электрычкі не спыняюць руху.

Тут гурбы па 30 см.

Тут гурбы па 30 см.

Уздоўж Кастрычніцкай вуліцы шмат машын.

Уздоўж Кастрычніцкай вуліцы шмат машын.

Людзі ідуць па праезных частках, якія расчышчаныя лепш за тратуары.

Людзі ідуць па праезных частках, якія расчышчаныя лепш за тратуары.

Салдаты з мясцовай часткі дапамагаюць камунальнікам.

Салдаты з мясцовай часткі дапамагаюць камунальнікам.

Дзецям пацешна пахадзіць па такіх гурбах.

Дзецям пацешна пахадзіць па такіх гурбах.

Рынак паўпусты.

Рынак паўпусты.

Каб пазбавіцца снегу, даводзіцца прыдумваць розныя хітрыкі.

Каб пазбавіцца снегу, даводзіцца прыдумваць розныя хітрыкі.

Снежныя дзюны.

Снежныя дзюны.

Мар’іну Горку таксама замяло. Яшчэ ўчора камунальнікі кінулі на расчыстку вуліц трактары і людзей. Раніцай у дварах было калі не цалкам расчышчана, то хаця б меліся сцежкі.

Але крок управа ці ўлева — і правалішся па калена ў снег.

Канечне, цяжэй у прыватным сектары: калі ў хаце няма каму ўзяцца за шуфаль, то так і давядзецца да адлігі сядзець і не выходзіць — камунальнікі туды дабяруцца, відаць, у апошнюю чаргу.

Субота — дзень для пакупак. Але рынак стаіць паўпусты: зачынена добрая палова палатак, і наведвальнікаў мала. Звычайна ўзбочыны каля рынку застаўленыя аўто — нават у месцах, дзе забаронена ПДР. Сёння машын мала. Затое іх багата там, дзе звычайна менш — уздоўж цэнтральнай вуліцы Кастрычніцкай. Нумары розныя: гомельскія, магілёўскія, мінскія, ёсць расійскія і ўкраінскія. Відаць, ў горад заехалі тыя, хто не мог па трасе Бабруйск-Мінск трапіць у сталіцу.

На мясцовай аўтастанцыі адмененыя ўсе аўтобусныя маршруты.

Прыватнікі прапануюць праехаць па раёне — да найбольшай вёскі Пухавічы. Цэны, праўда, не называюць: маўляў, дамовімся. Шмат па горадзе ездзіць таксовак, якія звычайна кучна стаяць каля чыгуначнай станцыі.

Затое чыгунка працуе без збояў. Пакуль, прынамсі. Там і так на гэтым тыдні адбыліся змены, што прынеслі нязручнасці жыхарам Мар’інай Горкі.

На расчыстку горада накіравалі салдат — балазе, маецца свая вайсковая частка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?