Трагедыя здарылася днём 16 сакавіка на 76 км аўтадарогі Баранавічы — Гродна за 10 км ад мяжы са Слонімскім раёнам. У выніку лабавога сутыкнення двух аўтамабіляў «Фальксваген-Пасат», у аварыі загінулі 4 чалавекі.

28-гадовы слонімец, які працуе дальнабойшчыкам, ехаў з 36-гадовым пасажырам са Слоніма ў Гродна. Паводле папярэдняй інфармацыі, на абледзянелым участку дарогі ён не справіўся з кіраваннем свайго «Пасата B6» і выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з «Пасатам B2».

Пры ўдары ад другога аўтамабіля амаль нічога не засталося. На месцы здарэння загінула ўся сям’я, якая знаходзілася ў машыне —

маці 1948 года нараджэння, дачка 1989 года нараджэння і сын 1987 года, які кіраваў «Пасатам B2».

У аварыі загінуў і пасажыр «Пасата B6», які не быў прышпілены рамянямі бяспекі.

Меркаваны віноўнік аварыі з траўмамі знаходзіцца ў рэанімацыі.

Па факце прызначана следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?