Першымі паўфіналістамі розыгрышу Кубка Беларусі сезона-2012/2013 сталі футбалісты мінскага «Дынама».

Сёння на полі сталічнага футбольнага манежа дынамаўцы абыгралі салігорскі «Шахцёр ў серыі пасляматчавых пенальці — 4:2. Асноўны і дадатковы час гульні скончылася ўнічыю — 0:0, а затым навабранец «Дынама» галкіпер Аляксандр Гутар адбіў два ўдары з 11-метровай кропкі і дапамог камандзе атрымаць перамогу.

У другім матчы «Тарпеда-БелАЗ» выйграў у «Белшыны» 4:1.

Яшчэ два чвэрцьфінальныя матчы пройдуць у манежы ў нядзелю, 17 сакавіка — апоўдні пачнецца гульня СКВІЧ (Мінск) — «Дынама» (Брэст), а ў 19.30 на поле выйдуць футбалісты «Мінска» і «Гомеля».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?