17.03.2013 / 11:19

Лукашэнка сёння на тыдзень адляцеў у Інданэзію і Сінгапур 19

Аляксандр Лукашэнка 17–20 сакавіка з дзяржаўным візітам наведае Рэспубліку Інданэзія.
Праграмай візіту прадугледжваюцца перамовы з прэзідэнтам Сусіла Бамбангам Юдаёнам у вузкім і пашыраным складах.

Члены афіцыйнай беларускай дэлегацыі правядуць двухбаковыя сустрэчы і перамовы са сваімі інданэзійскімі калегамі для вырашэння актуальных задач актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва. У гэтыя ж дні ў Джакарце пройдзе беларуска-інданэзійскі эканамічны форум.

Па выніках візіту чакаецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў.

Аляксандр Лукашэнка 20–22 сакавіка з дзяржаўным візітам наведае Рэспубліку Сінгапур,
дзе плануюцца яго сустрэчы з прэзідэнтам гэтай краіны Тоні Тан Кенг Ямам, прэм’ер-міністрам Лі Сянь Лунам.

0
Жорж / Адказаць
17.03.2013 / 11:44
Раней трэба было багатых сяброў шукаць. У Еўропе. І не цягаўся б зараз за свет каб пазычыць пару мільярдаў...
0
Аляксандр / Адказаць
17.03.2013 / 11:54
ага, знойдзе новых грандыёзных партнёраў з таваразваротам ... 2-3 мільёны ў год. На радасць Зомбі-ТВ. Затое Коленька новых сяброў завядзе)))
0
Андрэй / Адказаць
17.03.2013 / 12:15
я там быў, адпачыць, адцягнуцца з дзяўчатамі можна вельмі добра, але грошаў там не пазычыш, бедныя.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру