17.03.2013 / 17:39

Грэчаскі футбаліст пажыццёва дыскваліфікаваны за нацысцкі жэст 45

Федэрацыя футбола Грэцыі пажыццёва адхіліла паўабаронцу АЕКа Гіоргаса Кацідзіса ад выступаў за нацыянальныя каманды. 20-гадовага гульца пакаралі за нацысцкі хайль, які ён выбраў у якасці спосабу святкавання забітага гола.

«Учынак гульца, які павітаў заўзятараў нацысцкім салютам, гэта сур’ёзная правакацыя, якая абражае ўсіх ахвяраў нацысцкага рэжыму і наносіць шкоду глыбока мірнай і гуманістычнай сутнасці футбола», — гаворыцца ў паведамленні федэрацыі.

Кацідзіс падвергся крытыцы з боку палітычных партый і футбольных заўзятараў. Кіраўніцтва клуба АЕК папрасіла, каб Кацідзіс выбачыўся за свой ​​учынак.

Гулец прынёс свае афіцыйныя прабачэнні, але пры гэтым растлумачыў свой ​​учынак зусім ужо недарэчна, заявіўшы, што не ведае, што гэты жэст азначае.

«Гэта нейкае непаразуменне, — сказаў Кацідзіс. — Я паняцця не меў, што ён азначае, інакш не стаў бы так рабіць».

Будучыня гульца ў клубе будзе вырашана на пасяджэнні рады дырэктараў на наступным тыдні.

АГ

0
andrejka / Адказаць
17.03.2013 / 18:03
пракуратар пажыццёва дыскваліфікаваў рымскага цэнтурыона... быццам уся справа ў жэсце
0
Інтерспорт / Адказаць
17.03.2013 / 20:40
Гэта ж алімпійскае прывітанне, зацьверджанае Міжнарожным Алімпійскім камітэтам яшчэ у пачатку 20 ст.
0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
17.03.2013 / 22:16
Інтерспорт напiсаў(ла) Гэта ж алімпійскае прывітанне, зацьверджанае Міжнарожным Алімпійскім камітэтам яшчэ у пачатку 20 ст. ============== Самае вясёлае тое, што гэтае вітанне ідзе ад старагрэцкага ХАЙРЭ! Руку выкідвалі прыблізна так, як у французскім войску цяпер аддаюць чэсць, толькі далей ад галавы: сагнутая ў локці рука на ўзоўні пляча, узнятая адкрытая далонь). Было б цікава пачытаць, ці не ў грэкаў запазычылі гэтае вітанне нацысты. На здымках можна бачыць, што Гітлер вітаў сваіх паслядоўнікаў і прыхільнікаў менавіта на старагрэцкі лад. Але ці ад грэкаў ён узяў яго? (Што Гітлер цікавіўся Старажытнай Грэцыяй - не сакрэт; вельмі цаніў і браў за ўзор старжытнагрэцкую архітэктуру.)
Паказаць усе каментары/ 45 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру