18.03.2013 / 15:23

У мінчанкі з кішэні курткі, што ляжала на дачы, скралі 53 млн рублёў 7

Калі адбыўся крадзеж – невядома. Апошні раз жанчына бачыла свае грошы 9 студзеня.

Жанчына – мінчанка. Сын яе жыве ў Чысці. Іх дача знаходзіцца ў вёсцы Вялікі Бор Маладзечанскага раёна.

Перыядычна яны там бываюць. Сын яе амаль кожны дзень, бо на дачы жыве сабака, якога трэба карміць. Маці ж яго – радзей.

На дачы жанчына хавала свае грошы (амаль 53 мільёны рублёў). Яны ляжалі ў куртцы, што вісела на крэсле.

Калі ж яна прыехала 15 лютага ў чарговы раз у Вялікі Бор, грошай не знайшла. Як потым выявілася, яе сын два разы прыязджаў на дачу разам з сябрамі.

У доме ніякіх прыкмет узлому няма.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
трындзец / Адказаць
18.03.2013 / 15:32
Оригинальный способ хранения денег.
0
І.. / Адказаць
18.03.2013 / 15:42
Ой... страціла. Ай яй яй, із кішэні выпалі ў краме.
0
mikola ramanau / Адказаць
18.03.2013 / 16:19
aposni raz grosy bacyla 9 stuzenja? tre u Banku trymac! moza esce *nehta* bacyu?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру