Прэзідэнт Аргенціны Крысціна Кіршнэр заклікала Папу Францішка ўмяшацца ў тэрытарыяльную спрэчку паміж яе краінай і Вялікабрытаніяй аб прыналежнасці Фалклендскіх выспаў.

Кіршнэр сустрэлася з новым пантыфікам ў панядзелак у Ватыкане, стаўшы першым кіраўніком дзяржавы, якую прыняў Францішак з моманту абрання Папам.

Пакуль не вядома, як адрэагаваў Францішак (у мінулым — арцыбіскуп Буэнас-Айрэса Хорхе Марыё Бергольё) на просьбу аргенцінскага прэзідэнта.

Раней прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран выказаў нязгоду з выказваннем Бергольё ў 2011 годзе пра тое, што Брытанія «ўзурпавала» Фалкленды.

Кэмеран заклікаў пантыфіка прыслухацца да вынікаў рэферэндуму, які паказаў поўную згоду жыхароў Фальклендскіх выспаў з цяперашнім палітычным статусам.

«Белы дым над Фалклендамі быў досыць відавочны», — з’іранізаваў брытанскі прэм’ер-міністр.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?