У выпадку продажу ўсіх камерцыйных запасаў нафты і газу Расіі кожны жыхар краіны атрымае па 165 тысяч даляраў. Адпаведны рэйтынг склала Ria.ru. У зводным рэйтынгу Расія заняла 17-е месца.
Расійскія сумарныя запасы нафты і газу з'яўляюцца найбуйнейшымі ў свеце і складаюць 23,5 трлн даляраў. На душу насельніцтва паказчык у 35 разоў меншы, чым у лідараў рэйтынгу, але ў 35 разоў большы, чым у сярэднім па свеце. На адзін радок РФ абышоў Казахстан, запасы якога на душу насельніцтва ацэньваюцца ў 235 тысяч даляраў.
Першае месца дасталася Катару, дзе на кожнага жыхара прыпадаюць запасы нафты і газу на шэсць мільёнаў даляраў.Пры гэтым запасы нафты і газу краіны ў бягучых цэнах складаюць 10 трлн даляраў, што удвая менш аналагічнага паказчыку для Расіі, Венесуэлы, Ірана або Саудаўскай Аравіі. Катар апынуўся на першым радку з-за нізкай колькасці насельніцтва (1,76 млн чалавек).
Другое месца дасталася Кувейту, дзе на кожнага жыхара прыходзіцца нафтагазавых запасаў на 4,14 мільёна даляраў.У пяцёрку лідараў таксама ўвайшлі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты (1,6 мільёна даляраў), Туркменія (1,5 мільёна) і Саудаўская Аравія (1,1 мільёна).
Газета «Московские новости» называе і ўдзельнікаў рэйтынгу з шостага па дзясятае месца: гэта Венесуэла, Лівія, Канада, Бруней і Ірак. Расію таксама абышлі Іран, Аман, Нарвегія, Габон і Экватарыяльная Гвінея.