Беларусь да 10 жніўня поўнасцю разлічыцца з «Газпрамам» за пастаўлены ў І паўгоддзі 2007 года газ. Аб гэтым заявіў сёння журналістам першы намеснік прэм’ер‑міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелТА.

«У мінулую пятніцу, як мы і абяцалі, расійскаму боку было пералічана $190 млн., у суботу — яшчэ амаль $60 млн.», — сказаў ён. Такім чынам, Беларусь ужо з пятніцы аплачвае гэты доўг, дадаў Уладзімір Сямашка.

Ён нагадаў, што задача ў тым, каб беларускі бок не пазней за 10 жніўня разлічыўся за той доўг, які ўтварыўся перад «Газпрамам», — усяго больш як $450 млн. «Я лічу, што гэта адбудзецца раней», — сказаў першы віцэ‑прэм’ер.

«А далей мы выходзім на 100‑працэнтную аплату газу. Нам гэта будзе складана. Але гонар, годнасць і рэпутацыя нашай краіны павінны быць вышэй за ўсё», — падкрэсліў Уладзімір Сямашка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?