19.03.2013 / 15:22

У Марсэлі мужчына са стрэльбай уварваўся да стаматолага і захапіў закладнікаў 1

Узброены мужчына захапіў у закладнікі некалькі чалавек у кабінеце стаматолага ў цэнтры Марсэля.

У будынку, дзе знаходзіцца стаматалагічная клініка, былі чуваць некалькі стрэлаў, на месца здарэння прыбылі паліцэйскія. З офісаў, якія знаходзяцца ў будынку, эвакуявалі ўсіх супрацоўнікаў, паліцыя ачапіла месца здарэння.

Па дадзеных La Provence, мужчына са стрэльбай захапіў у закладнікі некалькі чалавек, але іх дакладная колькасць не называецца. Не выключана, што злачынца мог параніць кагосьці з закладнікаў.

Між тым, паводле L'Express, спецназ пачаў аперацыю па вызваленні закладнікаў, падчас якой пачалася страляніна і ўзброены мужчына параніў стаматолага, якая пазней памерла ад атрыманых траўмаў.

Сам нападнік таксама атрымаў цяжкія раненні, ад якіх, як стала вядома пазней, таксама памёр. Яму было каля 60 гадоў.
Прычыны яго нападу пакуль не вядомыя.

0
mikola ramanau / Адказаць
19.03.2013 / 20:56
moza *stamatolag* kepska rabiu pracu.....pacyent *zahvareu* i pryehau *razbiracca*....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру