Сярэдняя пенсія па ўзросце ў снежні 2012 года склала ў Беларусі 1,9 млн. рублёў (220 даляраў), па інваліднасці — 1,7 млн., з прычыны страты кармільца — 1,2 млн.,
паведаміла начальнік упраўлення статыстыкі ўзроўню жыцця насельніцтва і абследавання хатніх гаспадарак Белстата Іна Канашонак 19 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле яе слоў, у Расіі сярэдні памер налічаных пенсій склаў 302 даляры, ва Украіне — 184 даляры.
На снежань 2012 года сярэдні памер прызначаных пенсій склаў 1,8 млн. рублёў і ў рэальным выражэнні павялічыўся ў параўнанні са снежнем 2011 года на 64,6%. Цягам мінулага года памер працоўных пенсій павялічваўся чатыры разы, мінімальныя працоўныя сацыяльныя пенсіі і надбаўкі таксама павышаліся чатыры разы.
Зараз у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне на ўліку знаходзяцца больш як 2,5 млн. чалавек,
з іх 81% — атрымальнікі пенсіі па ўзросце, 11% атрымліваюць пенсію па інваліднасці, 4% — пенсію з нагоды страты кармільца, 2% — атрымальнікі сацыяльных пенсій.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?