Зімбабвійцы ўхвалілі новую канстытуцыю, якая ўпершыню ў гісторыі абмяжоўвае прэзідэнцкую ўладу і пашырае паўнамоцтвы парламента, а таксама гарантуе свабоду слова.
Пра гэта паведаміла BBC.

За прыняцце канстытуцыі прагаласавалі 95% выбаршчыкаў, рашэнне прымалася ў часе рэферэндуму.

Цяперашні прэзідэнт Зімбабвэ 89-гадовы Роберт Мугабэ нязменна кіруе дзяржавай на працягу 33 гадоў, па новых правілах ён зможа пераабірацца яшчэ двойчы:
у 2023, калі скончыцца яго апошні магчымы тэрмін, яму споўніцца 99 гадоў. Новыя прэзідэнцкія выбары, якія прызначаныя на гэты год, будуць праходзіць ужо ў адпаведнасці з новым законам.

Згодна з леташняй справаздачай аб свабодзе прэсы Freedom House, Беларусь займае 193-е месца і ўваходзіць у пяцёрку найгоршых па гэтым паказніку краін. Зімбабвэ стаіць на 22 пазіцыі вышэй і дзеліць 172-е месца з Расіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0