Парламент Кіпра прагаласаваў вечарам 19 сакавіка супраць увядзення падаткаў на банкаўскія дэпазіты, паведамляе Reuters. Супраць такой меры выказаліся 36 з 56 членаў парламента, 19 устрымаліся. Адзін дэпутат адсутнічаў.

Галасаванне адбылося ў ходзе сесіі, прысвечанай пытанню атрымання антыкрызіснай дапамогі з боку Еўрасаюза.

Пра намер уладаў Кіпра ўвесці падатак у 7–10 працэнтаў на ўсе дэпазіты ў банках краіны з мэтай павялічыць бюджэт на 5,8 мільярда еўра стала вядома ў нядзелю, 16 сакавіка. Увядзенне такога падатку стала адной з асноўных умоў, на якіх ЕС гатовы выдаць Кіпру антыкрызісны крэдыт у памеры 10 мільярдаў еўра.

Згода кіпрскіх уладаў на ціск з боку краін Еўрасаюза, і перш за ўсё Германіі, выклікала крытыку як унутры дзяржавы, так і ў іншых краінах, уключаючы Расію.
У першыя хвіліны таргоў 18 сакавіка індэксы еўрапейскіх біржаў ўпалі ў сярэднім на два адсоткі.

Між тым кіпрскі парламент неаднаразова пераносіў абмеркаванне гэтага пытання: спачатку з нядзелі, 17 сакавіка, на панядзелак, затым яшчэ раз — на аўторак, 19 сакавіка. У дзень галасавання ў СМІ таксама з’яўляліся паведамленні аб магчымым пераносе абмеркавання яшчэ на дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?