Экс-міністра па справах энергетыкі і зменам клімату Вялікабрытаніі Крыса Х'юна на дзіва добра сустрэлі ў турме. Прысуджанага да васьмі месяцаў зняволення ў турме сельскай мясцовасці Кент экс-міністра сукамернікі прынялі з павагай і сімпатыяй.

Турэмны аўтарытэт Эдзі Дэвенпорт па мянушцы Лорд сказаў, што многія вязні хочуць з ім сфатаграфавацца.

«Усе думалі, што яму б тут прыйшлося несалодка, бо тут так шмат сур'ёзных бандытаў. Але гэта зусім няправільна. Гэта дзіўна. Кожны адчувае спагаду да яго, ён стаў свайго роду героем.

Тут ёсць шмат мачо-пазёраў, але нават яны ў такіх выпадках, як яго, дзе замяшаная жанчына-здрадніца, прыходзяць да згоды», - кажа Лорд.
Ён так жа адзначыў, што зняволеныя імкнуцца дзяліцца з ім рэчамі і спрабуюць падняць яму настрой жартамі.

«Мы таксама стараемся аказаць яму дапамогу з ежай, прыносім батончыкі Twix, каб палепшыць зняволенне», - дадаў ён.

Х'юн і яго былую жонку Вікі Прайс прысудзілі да васьмі месяцаў турэмнага зняволення за махінацыі з правамі кіроўцы і перашкоду ажыццяўленню правасуддзя.
Пакаранне Х'юн і Прайс атрымалі за інцыдэнт, які адбыўся ў 2003 годзе. Тады па дарозе з лонданскага аэрапорта Стэнстед Х'юн перавысіў хуткасць і папрасіў сваю жонку сказаць, што яна была за рулём, каб штрафныя балы знялі з яе правоў. На той момант у Х'юна ўжо былі штрафы, і з-за гэтага парушэння ён мог пазбавіцца пасведчання кіроўцы. У 2010 годзе пасля разводу Прайс сама распавяла журналістам пра падман. Падчас вынясення прысуду суддзя адзначыў, што Вікі Прайс не назвала імя саўдзельніка былога мужа, спадзеючыся, што паліцыя не выйдзе на яе. Суд пастанавіў, што пара наўмысна і ўзгоднена хавала праўду. Х'юн, у адрозненне ад сваёй былой жонкі, у ходзе працэсу прызнаў віну.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?