Інфармацыю аб запазычанасці Беларусі за пастаўленую з Венесуэлы нафту ў дзяржканцэрне «Белнафтахім» не каментуюць. «Я не магу пракаментаваць гэтую інфармацыю», — заявіла прэс-сакратар канцэрна Марына Касцючэнка.

Аб тым, што Беларусь запазычыла Венесуэле за пастаўленую нафту 2,8 млрд. долараў, паведамілі 19 сакавіка некаторыя інтэрнэт-рэсурсы са спасылкай на кіраўніка Навукова-даследчага цэнтра Мізэса эканаміста Яраслава Раманчука. Той, у сваю чаргу, спасылаўся на «людзей, блізкіх да сферы фінансаў», якія расказалі яму аб існаванні дакументаў з пацвярджэннем доўгу Беларусі за венесуэльскую нафту.

«Гэтую інфармацыю мне пацвердзілі людзі, якія бачылі дакументы. Гэты доўг нідзе не лічыўся, і як мінімум ён не аформлены як дзяржаўны доўг. Адна справа — 3 млрд. долараў знешняга доўгу, і зусім іншая, калі гэты доўг вышэйшы практычна ў два разы — 5,8 млрд. долараў», — сказаў Раманчук у інтэрв’ю сайту www.udf.by.

Яраслаў Раманчук падкрэсліў, што гэтая інфармацыя, «важная для вызначэння стану фінансаў і макраэканамічнай устойлівасці нашай краіны», атрыманая неафіцыйна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?