Імпарт мабільных тэлефонаў у Беларусь у І паўгоддзі ўзрос у 2,5 раза, легкавых аўтамабіляў — у 1,3 раза

У Беларусі ў студзені — чэрвені бягучага года імпарт мабільных тэлефонаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2006 года ўзрос больш як у 2,5 раза, паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе Дзяржаўнага мытнага камітэта.

За шэсць месяцаў гэтага года імпартавана 184,227 тыс. тэлефонаў на суму $19,768 млн. У першым паўгоддзі мінулага года было ўвезена больш як 71,5 тыс. штук на $7,4 млн. Найбольшая колькасць мабільных тэлефонаў увозілася з Венгрыі — 73,4 тыс, Карэі — 44,89 тыс. і Кітая — 42,39 тыс.

У прэс‑службе таксама праінфармавалі, што за шэсць месяцаў у краіну ўвезена 96,1 тыс. легкавых аўтамабіляў на суму $540,4 млн., што ў 1,3 раза больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2006 года (крыху больш за 70 тыс. аўтамабіляў на $327 млн.). Легкавы аўтатранспарт імпартаваўся ў асноўным з Германіі, Францыі і Японіі.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0