Беларуская чыгунка правяла першы пробны пропуск электравоза на ўчастку Асіповічы — Бабруйск.

Адкрыць рэгулярны рух цягнікоў на ўчастку плануецца ў красавіку пасля рашэння прыёмачнай камісіі аб уводзе электрыфікаванага ўчастка ў эксплуатацыю. «Рэалізацыі праекта папярэднічаў вялікі аб’ём работ, праведзены Беларускай чыгункай па стварэнні неабходнай інфраструктуры», — падкрэслілі ў прэс-службе.

Дзяржпраграмай развіцця чыгуначнага транспарту Беларусі на 2011–2015 гады прадугледжана электрыфікацыя ўчасткаў Гомель — Жлобін — Асіповічы і Жлобін — Калінкавічы, Маладзечна — Гудагай — Дзяржмяжа, а таксама абходаў Мінска: участкаў Калодзішчы — Шабаны і Гатава — Міханавічы. Агульная працягласць участкаў, запланаваных да электрыфікацыі, складзе 387 км.

У 2013 годзе плануецца завяршэнне электрыфікацыі ўчастка Бабруйск — Жлобін і пачатак будаўніцтва прыстасаванняў электрыфікацыі на ўчастку Жлобін — Гомель. У планы БЧ сёлета таксама ўваходзіць электрыфікацыя ўчастка Маладзечна — Гудагай — Дзяржмяжа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?