Вядучая кулінарнага конкурсу расказала, якіх дзяўчат любілі нашы продкі ў «слаўныя часы ВКЛ».

Вядучая кулінарнага конкурсу расказала, якіх дзяўчат любілі нашы продкі ў «слаўныя часы ВКЛ».

На выставе можна было памераць ціск.

На выставе можна было памераць ціск.

Клубная сімволіка па-беларуску — рэдкая з'ява.

Клубная сімволіка па-беларуску — рэдкая з'ява.

На выставе можна было памераць і набыць спартыўны абутак і вопратку.

На выставе можна было памераць і набыць спартыўны абутак і вопратку.

Выстава будзе працаваць да 22 сакавіка.

Выстава будзе працаваць да 22 сакавіка.

Здаровае харчаванне, экалогія жылля, спартыўнае і турыстычнае абсталяванне, вопратка і абутак, касметыка і сродкі гігіены — такі прыблізны спіс тэматычных раздзелаў выставы «Здаровы лад жыцця — Мінск».

На спартыўнай пляцоўцы ідзе дэманстрацыя практыкаванняў аднаго з відаў усходніх адзінаборстваў. На імправізаванай сцэне 4-гадовы хлопчык усім сваім выглядам паказвае, што сілу цела і духу трэба пачынаць гартаваць з ранняга ўзросту.

Паверхам вышэй пачынаецца кулінарны конкурс на лепшую страву беларускай кухні. «У слаўныя часы ВКЛ ідэалам жаночай прыгажосці была стройная русая дзяўчына. У той час як у нашых маскоўскіх суседзяў у модзе былі пульхныя дзяўчаты», — робіць экскурс у гісторыю вядучая. Сакрэт стройнасці тагачасных прыгажунь у тым, кажа яна, што нашы продкі ўжо тады ведалі сакрэты здаровай і карыснай ежы.

«У вас ёсць праблемы з валасамі? Тады вам да нас!» — завучаным тонам запрашае да выставы касметыкі валанцёрка чарговую «ахвяру».

На выставе можна памераць ціск і рост. «Стапталася за год. Летась была на сантыметр вышэй», — усміхаецца сваёй сяброўцы сталага веку жанчына. Яе словы натхняюць некалькіх наведнікаў і тыя выстройваюцца ў чаргу на «прымерку».

Тым, хто таксама хоча даведацца пра сакрэты здаровага харчавання, набыць лекавы травазбор, ці проста памераць ціск і рост, нагадаем — выстава працуе да 22 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?