Шэсце пачнецца 23 сакавіка а 15-й гадзіне ля памятнага крыжа на Лукішскім пляцы, паведамляе "Хартыя'97".
Ад 2010 года ў Вільні праводзіцца Дзень памяці беларускага героя Кастуся Каліноўскага.
Каліноўскі быў пакараны смерцю на Лукішскім пляцы 22 сакавіка 1864 года.
Як паведамілі арганізатары акцыі, шэсце дазволена ўладамі горада.