Прыпынак наземнага транспарту «Раманаўская слабада», на рагу аднайменнай вуліцы і вуліцы Няміга (каля Макдональдса), сёння раніцай, каля 8:30-8:45, быў ачэплены міліцыяй.

Прычына — пакінуты кімсьці пакет. Міліцыя ачапіла прыпынак, крыху адцясніўшы людзей, аднак работа наземнага транспарту не прыпынялася.

Падазроны пакет быў абследаваны, выбуховнебяспечных прадметаў не знойдзена. Праз 15 хвілін ачапленне было знята, дадало пазней СТБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?