З нагоды беларускага нацыянальнага свята ў Варшаве і Познані запланаваныя шэсці, а ў Гданьску пройдзе фестываль «Салідарныя з Беларуссю».

23 сакавіка ў Варшаве а 13-й гадзіне на Плошчы Трох Крыжоў (Plac Trzech Krzyży) распачнецца шэсце пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Калона накіруецца да Замкавай плошчы (Plac Zamkowy), дзе, а 14-й гадзіне пройдзе мітынг з удзелам вядомых беларускіх палітыкаў і святочны канцэрт.

Шэсце таксама запланавана і ў Познані. Як паведамляе суполка мерапрыемства ў Фэйсбуку, канчатковы план мерапрыемства яшчэ ўзгадняецца. Але хутчэй за ўсё 24 сакавіка шэсце пройдзе ад Плошчы свабоды (Plac Wolności) да помніку Адаму Міцкевічу, дзе будуць ускладзеныя кветкі.

У Гданьску з 21 па 23 сакавіка пройдзе традыцыйны для Польшчы фестываль «Салідарныя з Беларуссю». 21 сакавіка ў бібліятэцы Гданьскага ўніверсітэту адбудуцца дэбаты на тэму беларускай культуры, у якой возьмуць удзел мастачка Ніка Сандрас, мэнэджар беларускай культуры ў Польшчы Ігар Знык і вакалістка Наста Някрасава. 22 сакавіка ў Балтыйскім цэнтры культуры пройдзе выстава прац беларускай мастачкі Нікі Сандрас «Царапіны» і канцэрт гурту Folkroll. У апошні дзень — 23 сакавіка — на тэрыторыі Гданьскай суднаверфі ў клубе «Буффет» выступяць гурты Harotnica і:B:N.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?