Сінгапур выказаў намер удзельнічаць у Беларуска-кітайскім індустрыяльным парку. Аб гэтым паведаміў міністр эканомікі Мікалай Снапкоў пасля завяршэння яго сустрэчы з міністрам гандлю і прамысловасці Сінгапура Лім Хнг Кіангам.

Мікалай Снапкоў адзначыў, што 22 сакавіка ў рамках беларуска-сінгапурскагабізнес-форуму адбудзецца падпісанне дамовы з кампаніяй JTC аб іх удзеле ў Беларуска-кітайскім індустрыяльным парку. Ён таксама дадаў, што міністр гандлю і прамысловасці Сінгапура Лім Хнг Кіанг ухваліў і падтрымаў гэтую ідэю.

Фармат удзелу сінгапурскага боку яшчэ абмяркоўваецца.
Па словах Мікалая Снапкова, «гэта можа быць альбо ўдзел у кіраванні акцыянерным капіталам кіруючай кампаніі, альбо інвеставанне ў інфраструктуру, гэта значыць як сумесны бізнес кіруючай кампаніі, альбо прыцягненне інвестара з Сінгапура на тэрыторыю Беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?