Супрацоўнікі Магілёўскага РАУС затрымалі 18-гадовага жыхара абласнога цэнтра, які ў сварцы забіў сваю каханую нажом.
Аб гэтым паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Хлопец прыехаў у госці да сваёй каханай у в. Цішоўка (Магілёўскі раён) і застаўся на ноч. Раніцай паміж імі ўспыхнула сварка.

Паводле слоў госця, дзяўчына часта яго раўнавала. Пачуўшы абвінавачванні ў нявернасці ў чарговы раз, пакрыўджаны хлопец узяўся за нож.
Параненую гаспадыню дома знайшла бабуля толькі праз некалькі гадзін. Яна выклікала міліцыю і хуткую дапамогу. Пацярпелая была дастаўлена ў Магілёўскую абласную бальніцу, але выратаваць яе дактарам не ўдалося.

Хлопец затрыманы. У дачыненні да яго аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?