Еўракамісія прэзентавала традыцыйны даклад, у якім аналізуецца колькасць загінулых на дарогах краін Еўрасаюза. Згодна з ім,
найгоршая сітуацыя ў Літве (100 загінулых у ДТЗ на 1 мільён насельніцтва), Румыніі (96 загінулых) і Польшчы (93 загінулых).Дыяметральна супрацьлеглая сітуацыя на Мальце (26 загінулых) і ў Вялікабрытаніі (28 загінулых).
Такім чынам,
сярэдняя лічба загінулых у ДТЗ у Еўрасаюзе складае 55 чалавек на 1 мільён насельніцтва.
Смяротная аварыйнасць у Беларусі ўдвая большая. Паводле статыстыкі ДАІ, летась на дарогах краіны загінула 1032 чалавекі. Гэта значыцца,
смяротнасць ў ДТЗ у Беларусі склала 109 чалавек на 1 мільён насельніцтва.