Баранавіцкі гарвыканкам адмовіў грамадскаму актывісту Віктару Сырыцы ў правядзенні пікета з нагоды 95-х угодкаў абвяшчэння незаолежнасці БНР.

20 сакавіка Сырыца атрымаў ліст за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дзмітрыя Касцюкевіча. У ім паведамляецца, што гарвыканкам не дае згоды на правядзенне пікета 25 сакавіка, бо лічыць, што заяўнік парушыў арт. 5 Закона РБ «Аб масавых мерапрыемствах» і пункт 4 рашэння Баранавіцкага гарвыканкама ад «Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у г. Баранавічы.

У лісце гарвыканкама традыцыйна не паведамляецца, што канкрэтна парушыў заяўнік, але прапануецца, у выпадку нязгоды з такім рашэннем, звяртацца ў Брэсцкі аблвыканкам ці ў суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы.

Як мяркуе сам Віктар Сырыца, падставай для такого рашэння стала тое, што ён не заключыў дамову з Баранавіцкім ГАУС аб ахове грамадскага парадку.

«У мяне вельмі хутка атрымалася заключыць дамовы з гарадской паліклінікай і ЖКГ, а вось гарадская міліцыя адказу не дала, хоць я двойчы асабіста хадзіў туды і рэгістраваў сваю заяву. Атрымліваецца, што маё канстытуцыйнае права на свабоду сходаў, мітынгаў, пікетаў залежыць ад волі і жаданняў маленькага чыноўніка», — адзначыў Віктар Сырыца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?