У Дзяржынску распачата крымінальная справа ў дачыненні да хуліганаў, якія ўчынілі бойку з патрульнымі міліцыянерамі.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінскага аблвыканкама, 17 сакавіка два жыхары Дзяржынска 30 і 25 гадоў адпачывалі ў рэстаране «Дзяржынскі» ў кампаніі знаёмых дзяўчат.

Старэйшы з іх кіруе СТА, якая належыць яго бацьку, а малодшы працуе галоўным інжынерам у мясцовай фірме.
Прыблізна апоўначы сябры ў суправаджэнні дзяўчат выйшлі на вуліцу.
Заўважыўшы непадалёк нарад патрульна-паставой службы міліцыі (ППСМ), адзін з мужчын нечакана стаў свістаць і нецэнзурна выказвацца на адрас міліцыянераў.
Затым патрульных стаў зневажаць і яго сябар.

Падышоўшы, міліцыянеры ППСМ убачылі, што мужчыны яўна неадэкватныя і не проста парушаюць грамадскі парадак, але і груба зневажаюць прадстаўнікоў улады. Яны запатрабавалі спыніць супрацьпраўныя паводзіны і паказаць дакументы. У адказ пачулі адмову ў нецэнзурнай форме і пагрозы фізічнай расправы.

Пры затрыманні хуліганы аказалі супраціўленне і ўчынілі бойку, падчас якой міліцыянерам былі нанесены цялесныя пашкоджанні і парвана іх форма.
Дзяўчаты паспрабавалі ўтаймаваць сяброў, а потым сталі клікаць дапамогу. Прахожыя дапамаглі затрымаць хуліганаў. Тым часам пад’ехаў яшчэ адзін нарад ППСМ, і на мужчын удалося надзець наручнікі. Медыцынскі агляд паказаў, што затрыманыя знаходзяцца ў стане моцнага алкагольнага ап’янення.

Дзяржынскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да хуліганаў распачата справа на падставе ч. 2 арт. 363 КК (супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?