МЗС Беларусі і Швецыі кантактуюць па пытанні магчымага вяртання ў Мінск шведскага пасольства.
Аб гэтым сёння заявіў журналістам начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных.

«Магу пацвердзіць, што кантакты па гэтым пытанні ажыццяўляюцца паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін.

Але пакуль заўчасна гаварыць пра тое, які вынік яны дадуць. Неабходны час для таго, каб сфармаваліся ўмовы, якія будуць працаваць на станоўчае рашэнне», — цытуе словы Андрэя Савіных
БелТА
У жніўні 2012 г. пасол Швецыі Стэфан Эрыксан быў вымушаны з’ехаць з Беларусі з-за фармальнага непрацягнення яму пасольскай акрэдытацыі.
Тады МЗС Швецыі заявіў, што наша краіна выправадзіла яго і адмовіўся прымаць новага беларускага пасла. Беларусь адклікала сваё пасольства ў Стакгольме, а супрацоўнікам пасольства Швецыі ў Мінску прапанавала вярнуцца на радзіму. Адной з прычын канфлікту быў «плюшавы дэсант», калі 4 ліпеня аднаматорны самалёт са шведскім экіпажам несанкцыянавана перасек паветраную мяжу Беларусі. Ён правёў у паветранай прасторы краіны паўтары гадзіны, скінуўшы над Івянцом і ўскраінай Мінска больш за 800 плюшавых мядзведзікаў з запіскамі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.
«Уступленне ў дзеянне дамовы аб спрошчаным перасячэнні мяжы паміж Беларуссю і Польшчай у бліжэйшы час не прадугледжваецца», — заявіў на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных. Ён сказаў, што гэта звязана з той «жорсткай антыбеларускай пазіцыяй», якую займае ўрад Польшчы.

Што тычыцца спрошчанага перасячэння мяжы з дзвюма іншымі краінамі, а менавіта Латвіяй і Літвой, дык тут, паводле Андрэя Савіных, становішча такое: гэтая праграма працуе з Латвіяй, і цяпер беларускі бок хоча паглядзець, як дзейнічае гэтая дамова, паглядзець яе хібы, каб потым не паўтараць іх пры ўвядзенні аналагічнай дамовы з Літвой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0