Расійскі дзяржаўны тэлеканал Оренбург паказаў сюжэт пра тое, як святкуецца 199-годдзе ўкраінскага паэта і мастака Тараса Шаўчэнкі ў Арэнбурзе (горад, дзе паэт знаходзіўся ў высылцы). У сюжэце Кабзара называюць «паэтам другога гатунку» і крытыкуюць маштабы яго ўшанавання, бо і яго творчасць, і яго перакананні былі антырасійскімі.

Рэпартаж стракаціць вострымі негатыўнымі выказваннямі ў адрас Кабзара. У прыватнасці, гледачоў пераконваюць у тым, што «Шаўчэнка — паэт другога гатунку», што «яго любілі гітлераўцы і выкрываў Гогаль», «Ён пісаў на незразумелай выдуманай местачковай мове», «сябраваў з польскімі панамі, што прыгняталі ўкраінскі народ», «не быў змагаром і рэвалюцыянерам», «вылучаў сябе з большасці і лічыў «прадстаўніком нейкай нацыі».

Аўтары сюжэту робяць выснову, што выдзяленне расійскімі ўладамі грошай на святкавання Дня нараджэння Шаўчэнкі неапраўдана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?