21.03.2013 / 14:15

Мы гатовы разглядаць любыя прапановы: Лукашэнка заяўляе пра гатоўнасць продажу Сінгапуру акцый беларускіх кампаній 16

Беларусь гатова разглядаць любыя прапановы па продажы Сінгапуру пакетаў акцый найбуйнейшых кампаній, заявіў беларускі кіраўнік, сустракаючыся сёння з прэм’ер-міністрам гэтай краіны Лі Сянь Лунам.

«Цяпер мы гатовыя разглядаць любыя прапановы па набыцці пакетаў акцый нашых найбуйнейшых кампаній. Адзіная ўмова — празрыстасць, эканамічная абгрунтаванасць і ўзаемная выгада».

Лукашэнка лічыць перспектыўным узаемадзеянне з Сінгапурам у сферы прыцягнення прамых інвестыцый і ўдзелу сінгапурскіх кампаній у прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў.

«Многія з нашых найбуйнейшых кампаній гатовыя плённа і на ўзаемавыгаднай аснове супрацоўнічаць з вашымі інвестарамі.
У свой час мы выдаткавалі велізарныя сродкі на іх мадэрнізацыю. Нам удалося ператварыць спадчыну СССР у высокаэфектыўныя сучасныя вытворчасці», — заявіў ён.

Па словах Лукашэнкі, ён разлічвае на тое, што інвестыцыйныя прапановы, якія прагучаць на цяперашнім Беларуска-сінгапурскімбізнэс-форуме, зацікавяць мясцовыя дзелавыя колы.

Аляксандр Лукашэнка згадаў і Адзіную эканамічную прастору, створаную з удзелам Расіі, Беларусі і Казахстана. АЭП, па яго ацэнцы, валодае «велізарнымі магчымасцямі для развіцця».

Лукашэнка звярнуў увагу на Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк пад Мінскам «з беспрэцэдэнтнымі льготамі» для інвестараў. Мадэллю для гэтага праекту стаў Кітайска-сінгапурскі індустрыяльны парк у горадзе Сучжоў, дадаў кіраўнік дзяржавы.

У Сінгапуры Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца 20–22 сакавіка з дзяржаўным візітам. 17–19 сакавіка беларускі кіраўнік наведаў з афіцыйным візітам Інданэзію.

0
філёлах / Адказаць
21.03.2013 / 14:38
Колькі разоў мы ўжо гэта чулі! А колькі разоў гэта чулі аблапошаныя Будулаем! Усё і на гэты раз скончыцца тым жа, чым скончылася дасюль... Бо Будулай - Вечны... не, не Жыд, а Будулай...
0
Неабыякавы / Адказаць
21.03.2013 / 14:47
Филелаг,займись правописанием. Продажа акций далекому Сингапуру боллее безопасна для страны, чем продажа соседу-гиганту с удавкой в руках. А деньги не пахнут.
0
філёлах / Адказаць
21.03.2013 / 15:07
Вялікаму эканамісту па прозьвішчы "неабыякавы". Уцюхаць (як кажуць на вашай расейскай мове, у якой вы пішаце з памылкамі "боллее" всего) акцыі, і ня толькі іх, у Будулая не атрымацца, бо ў Сінгапуры няма столькі дурных "эканамістаў", як тут, пра што можна меркаваць па вашым пасьце.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру