21.03.2013 / 14:27

Facebook можа ўвесці хэштэгі (краткі)

Значок «#» шырока выкарыстоўваецца карыстальнікамі Твітара.

Паводле інфармацыі Wall Street Journal, сацыяльную сетку Фэйсбук чакае істотнае новаўвядзенне.

Гаворка вядзецца пра хэштэгі — словы, пазначаныя знакам «#», які па-беларуску звычайна называюць краткамі. Гэта адна з фішак Твітара, якая дазваляе выдзяляць паведамленні на пэўную тэму.
Напрыклад, падчас Дня Волі ў Мінску карыстальнікі абіраюць хэштэг накшталт #25_sakavik. Усе, хто піша на гэтую тэму, маюць магчымасць прагледзець паведамленні іншых карыстальнікаў пра Дзень Волі
Па меркаванні маркетолагаў, увядзенне хэштэгаў павялічыць час, які карыстальнікі праводзяць у сетцы і дапаможа персаніфікаваць рэкламу.

Хэштэгі выкарыстоўваюцца і ў сацыяльнай сетцы Інстраграм, якая, як і Фэйсбук, належыць Марку Цукербергу.

Фэйсбук ўжо мае каля 1 мільярда карыстальнікаў, аўдыторыя Твітар меншая, каля 400 мільёнаў чалавек.

ЯМ

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру