21.03.2013 / 14:51

Церашковіч: Час такі, што ЕГУ павінен выжываць сам 17

Прафесар Павел Церашковіч, як старшыня Сената ЕГУ, пракаментаваў чуткі адносна скарачэння фінансавання навучальнай установы ў два разы.

Павел Церашковіч: Хачу пацвердзіць, што сапраўды эксперт Еўракамісіі Стывен Вебер працаваў у нашым універсітэце. Ён падрыхтаваў падрабязную справаздачу, у якой разглядаюцца магчымыя сцэнары развіцця нашага праекта. Але ніякіх рашэнняў Еўракамісія пакуль не прымала. Ёсць група экспертаў універсітэта, акадэмічная супольнасць таксама гэтым займаецца, якая распрацоўвае адказ на справаздачу і нашае бачанне будучыні. Тут няма ніякай сенсацыі, трагедыі, бо ўніверсітэт даволі ўстойлівая структура. Зразумела, што раней ці пазней нам давядзецца адмаўляцца ад донарскай дапамогі. Але гэта абсалютна нармальна.

«НН»: Сёння магчыма гуманітарная адукацыя без дапамогі донараў?

ПЦ: Так. Ёсць дастаткова вялікая колькасць універсітэтаў, у тым ліку ў Літве, якія выжываюць за свой кошт. У нашым выпадку сітуацыя такая, што дапамога будзе скарачацца. Але час такі, што ЕГУ павінен выжываць сам.

«НН»: Рэарганізацыі ЕГУ быць?

ПЦ: Зразумела, што кожная структура павінна мяняцца, каб лепей адаптоўвацца да сучасных умоваў. Фактычна, у нас гэты працэс ніколі не спыняўся.

«НН»: Ці магчыма, што ЕГУ стане беларуска-расейскім універсітэтам?

ПЦ: Не, пра тое гаворка не ідзе. Мы павінны больш актыўна працаваць не толькі на беларускім рынку, які безумоўна застанецца для нас асноўным, але мы маглі б прыцягваць студэнтаў з Украіны, Расеі, краін Балтыі, расейскага анклава — Калінінграду. Гэта магчыма і пазітыўна. Студэнты, асабліва з Расіі, маглі б азнаёміцца з беларускімі рэаліямі, гісторыяй.

«НН»: А што тады рабіць з беларускамоўнымі выкладчыкамі?

ПЦ: У нас цяпер не так шмат студэнтаў, якія не ведаюць беларускай мовы. Але ёсць. Яны дастаткова хутка пачынаюць і разумець, і чытаць па-беларуску. Наадварот, гэта было б прасоўванне беларускай культуры.

«НН»: Ці рэальны варыянт, што ЕГУ далучыцца да аднаго з літоўскіх універаў?

ПЦ: Гэта адзін са сцэнараў. Але акадэмічная супольнасць не лічыць гэты варыянт перспектыўным. Я не думаю, што ў Літве ёсць хоць адна інстытуцыя, якая згадзілася б нас прыняць.

«НН»: Сыходзячы з вашых словаў ЕГУ застанецца самастойным ВНУ?

ПЦ: Так. Проста мяняюцца пэўныя кірункі працы. І гэта не толькі выхад на ўкраінскі і расійскі рынак. Напэўна, будзе развівацца дыстанцыйная адукацыя. Цікавая ініцыятыва ёсць у нашых сяброў з Нямеччыны, што была агучаная на nn.by.

«НН»: Рэарганізацыя не ўдарыць па заробках выкладчыкаў?

ПЦ: Цяжка сказаць. Я не маю непасрэднага дачынення да фінансаў. Але, думаю, што будзе зроблена ўсё магчымае, каб яны засталіся на ранейшым узроўні.

Гутарыў Зміцер Панкавец

0
kk / Адказаць
21.03.2013 / 15:00
У прынцыпе, П.У. мае рацыю. Выхад з сітуацыі - увесьці больш сучасных, бізнэс-арыентаваных праграмаў. Не сакрэт, што ЕГУ - гэта першы крок да міграцыі. Украінцы і расейцы, туркмены ды іншыя азіяты з задавальненнем паедуць у ЭЗ. Праўда якой карысці Беларусі ад гэтага? Пытанне адкрытае.
0
Беларус / Адказаць
21.03.2013 / 15:21
Церашковіч - цікавы і добры вучоны, але памакаўся капітальна ў выжыванне з ЕГУ Алеся Фёдаравіча Смаленчука - кіраўніка беларусістыкі ЕГУ. Смалянчук са сваёй кішэні плаціў студэнтам стыпендыі, даваў львіную долю публікацый універсітэта (Гома Гісторыкус, зборнікі дакументаў і канферэнцый) і адзін на адзін з амаль усім сенатам ваяваў за тое, каб ЕГУ стала беларускім ВНУ не толькі па шырме. Цяпер, калі Смаленчука выжылі, калі прыкончылі беларусістыку натуральна ніхто не хоча падтрымліваць расійскамоўны ўнівер. Ні шведы, ні ЗША, ні ЕС. Таму да сваданія...
0
Fak / Адказаць
21.03.2013 / 15:48
Здесь вы можете прочитать официальный ответ университета на последние заявления в беларуской прессе касательно сокращения финансирования ЕГУ: EHU's response to recent rumors about European Commission funding. FOR IMMEDIATE RELEASE The European Humanities University (EHU) regrets that rumors about the future of European Commission (EC) support for EHU have been circulated in the media. EHU has been steadfastly supported by the EC even before it relocated to Vilnius after being shut down in Belarus in 2004. The EC has provided EHU with more than EUR 11 million in support. The facts are that the EC regularly evaluates its support for institutions like EHU and has always encouraged EHU to explore ways of enhancing sustainability. To that end, the EC recently commissioned a consultant to provide his recommendations about how EHU might be made more sustainable. Neither the EC nor EHU have made any decisions about which, if any, of the consultant's recommendations should be implemented. EHU and the Nordic Council of Ministers, which administers donor support to EHU, are preparing a consolidated response to the report's conclusions and recommendations. The leadership of EHU also reaffirms that any strategy for EHU's future must accord with EHU's central mission, which is and will remain to provide students and scholars from Belarus with opportunities to learn and conduct research in freedom--opportunities they do not currently have in their home country, Belarus. EHU is constantly working to improve the quality of education and research. The University is currently conducting a European University Association evaluation of its operations in anticipation of the re-accreditation process, which will be conducted by the Lithuanian Ministry of Education in 2014. "We are beyond grateful to the citizens and member countries of the European Union for their support, which helps preserve EHU as a sanctuary of academic freedom for Belarusian students and scholars. The top-down review of our operations currently in progress shows that we continue to strive to do the best we can with that support," says EHU Vice-Rector for Development and Communication Dr. Darius Udrys.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру