21.03.2013 / 14:57

Летам запусцяць платны спартыўны тэлеканал «Беларусь-5» 4

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька на сустрэчы з рэдактарамі рэгіянальных СМІ ў Акадэміі кіравання заявіў, што летам плануецца запуск спартыўнага тэлеканала «Беларусь-5".

«Закупілі да 2016 года трансляцыі па тэнісе, біятлоне, футболе, хакеі. Вядзем перамовы з расійскім каналам «Спорт 2» аб супрацоўніцтве», -- сказаў Давыдзька.

Паведамляецца, што канал будзе платным, без ўлівання бюджэтных сродкаў.

0
LMI / Адказаць
21.03.2013 / 15:52
Прачытаў і нешта ў галаву прыйшло такое, магчыма не зусім дарэчнае, параўнаньне. Калісьці вялікі ва ўсе часы гурт Led Zeppelin не зусім абцяжарваў сябе назвамі і выпускаў кружэлкі пад назовамі - Led Zeppelin І...і так да Led Zeppelin V(праўда апошні меў і назву). Вось толькі адрозьненьне ў тым, што кожны іх альбом быў не клонам мінулага, а вялікім укладам у музыку і blues rock непасрэдна. Каб таварыш Давыдзька ўзяў з Led Zeppelin прыклад, было б не блага. Але гэта з вобласьці мараў
0
спортцмэн-ТВ / Адказаць
21.03.2013 / 16:22
Паведамляецца, што канал будзе платным, без ўлівання бюджэтных сродкаў. - закупілі да 2016 года трансляцыі ... А за якія бабкі закупілі, калі платныя трансляцыі пачнуцца толькі летам? Ці Давыдзька бюджэтнымі лічць толькі грошы з Бацькінава лукошкі (тм)?
0
Хав'ер / Адказаць
21.03.2013 / 16:53
Вось чаму EUROSPORT адключылi
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру