21.03.2013 / 15:21

Справа Пачобута: памылка альбо дэзынфармацыя 5

Пра спыненне крымінальнай справы супраць журналіста Андрэя Пачобута першым паведаміла вечарам 15 сакавіка агенцтва «Інтэрфакс-Захад». Агенцтва спаслалася на УСК па Гродзенскай вобласці, а прычыну патлумачыла «ў сувязі з недаказанасцю ўдзелу абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства».

Але на рукі журналіст атрымаў дакумент са Следчага камітэта з зусім іншай фармулёўкай: «За адсутнасцю ў дзеяннях складу злачынства».

Публікацыя на «Інтэрфаксе» — памылка альбо сігнал Пачобуту?

«Па-першае, невыпадкова, што інфармацыя з’явілася ў пятніцу, калі працоўны дзень скончаны. Ёсць такая традацыя ў беларускіх уладаў, што яны малапрыемныя для сябе рашэнні агучваюць у пятніцу, — пракаментаваў Андрэй Пачобут. — Па-другое, я не ведаю, хто памыліўся ці свядома дэзынфармавала «Інтэрфакс» прэс-служба Следчага камітэта. Але факт застаецца фактам.

Тлумачэнне на «Інтэрфаксе» — бязглуздае з пункту гледжання юрыдчанага: цяпер няма такой падставы у Працэсуальна-крымінальным кодэксе для спынення справы. Відавочная памылка. Думаю, агенцтва апублікавала тую інфармацыю, якую атрымала».

Былога палітвязня Андрэя Пачобута арыштавалі ў чэрвені 2012 і абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку. Падставамі сталі ягоныя артыкулы на сайтах charter97.org і «Беларускі партызан».

Пасля спынення крымінальнай справы з Андрэя Пачобута знялі падпіску аб нявыездзе.

«І я цяпер свабодны чалавек у тым сэнсе, што ўнутры краіны магу свабодна перасоўвацца».

Але па-ранейшаму ён не можа выехаць за мяжу — у 2011 Андрэя асудзілі на тры гады гады з адтэрміноўкай таксама за паклёп на Лукашэнку.

Сяргей Макарэвіч

0
Алень / Адказаць
21.03.2013 / 16:03
Паважаю - рэцыдывіст-анцілукашыст.
0
юрыспрудэнцыя / Адказаць
21.03.2013 / 19:45
Дык трэба зараз перагледзііць першую справу. Бо калі няма складу злачынства ў другім выпадку, дык чаму быў склад злачынства ў першым? Ці Андрэй паклёпнічаў на фюрэра па-рознаму - так, што адзін раз атрымаўся склад, а другім разам - атрымаўся лад без складу?.. Вось да чаго, да якога сьмяхоцця давёў прававую сістэму краіны Лука!.. Што мая левая нага захоча, тое й будзе!
0
andrus / Адказаць
21.03.2013 / 23:00
з любой фармулёўкай выхад быў магчымы толькі адным шляхам
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру