6 жніўня а 10.50 на станцыі Нежын Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны пасьля расфармаваньня цягніка, што кіраваўся з Наваполацку да станцыі Басы ў Сумскай вобласьці, з чыгуначнай цыстэрны празь верхні засьцерагальны кляпан выцекла 20 літраў сернай кіслаты, што прывяло да забруджваньня грунту на тэрыторыі чыгуначнай станцыі.

Цыстэрну адагналі на запасную каляіну за межамі станцыі і а 13‑й гадзне спынілі выцяканьне кіслаты. Увесь дзень, да 18‑й вечара, цыстэрну ахалоджвалі пажарным цягніком, а пасьля, калі сьпёка спала, адправілі далей да месца прызначэньня.

Забруджаны грунт сабралі, каб зьнішчыць. Мясцовыя жыхары, працаўнікі чыгункі й ліквідатары здарэньня не пацярпелі. Не былі таксама пашкоджаныя ні кантактная сетка, ні чыгуначныя каляіны.

Паводле «Високий Вал»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0