21.03.2013 / 15:19

Жыццё іншых — 2. Замежнікі працягваюць дзяліцца ўражаннямі пра Беларусь 7

Сіквэл нашумелага баевіка ад 34mag. Італьянец, амерыканка, францужанка і адразу некалькі маладых немцаў — пра тое, што зрабіць, каб любіць Беларусь, нашу мілую маму.

— Я займаюся валанцёрствам ужо тры гады. Да гэтага праекту я працаваў у Бангладэш, потым ва Ўэльсе. Цяпер я тут.

Я вырашыў прыехаць у Беларусь, бо мне хацелася пажыць у постсавецкай краіне. Людзі ў Італіі не чулі пра Беларусь або Менск. Тое, што чуў я: у 80-х тут здарылася катастрофа на Чарнобыльскай АЭС, а таксама на працягу 19 гадоў у вашай краіне дыктатура.

У Беларусі дастаткова лёгка знайсці сяброў і пайсці на паці. Адзінае, што я заўважыў: хлопцы павінны спачатку крыху выпіць, каб больш свабодна размаўляць з дзяўчатамі.

Тут у крамах заўсёды ёсць частка, дзе прадаюць толькі алкагольныя напоі. Дарэчы, алкаголь тут таннейшы за каву. З мясцовых прадуктаў мне падабаюцца кефір і смятана. Я пачаў выкарыстоўваць смятану як соус да макароны або ем смятану з рысам.

Вам дастаткова складана трапіць у Еўразвяз, віза каштуе шмат, вам дазволена заставацца ў Еўропе толькі на вызначаны час. У Італіі, з іншага боку, ёсць магчымасць падарожнічаць паўсюль, але італьянцы не выкарыстоўваюць яе.

Мяне ўражвае, што людзі тут размаўляюць мінімум на трох мовах: рускай, беларускай і англійскай, больш за тое — шмат хто ведае нават пяць моваў. Гэта, напэўна, самае вялікае адрозненне беларусаў ад італьянцаў. Італьянцы больш закрытыя і не спрабуюць інтэгравацца. Маўляў, у мяне ёсць дом, машына, і гэтага дастаткова. Яны не цікавяцца жыццём у іншых краінах.

Беларусы заўсёды думаюць пра тое, як знайсці працу за мяжой, таму яны часта пытаюць у мяне пра кошты ў Італіі. Мне гэта не вельмі падабаецца, але, напэўна, гэта нармальна.

У мяне шмат студэнтаў, якія імкнуцца з’ехаць за мяжу. Яны думаюць, што там будзе лепш. Але гэта не значыць, што ты будзеш шчаслівым, бо ў іншай краіне ўсё не так, як дома, і ты назаўсёды застанешся чужынцам.

Калі размаўляць пра палітыку, то адчуць дыктатуру тут дастаткова проста — горад неверагодна чысты, і людзі не размаўляюць пра палітыку.

На жаль, пакуль я не заўважаю шмат адрозненняў паміж беларускай і рускай культурамі. Мне часам падаецца, што людзям насамрэч усё роўна, у якой краіне яны жывуць — Беларусі ці Расіі. Гэта важна для моладзі, бо яны хочуць змяніць менталітэт і зрабіцца бліжэйшымі да Еўропы. Дарослым усё роўна, магчыма, таму што Беларусь доўга была часткай Расіі.

Іншыя гісторыі чытай па гэтай спасылцы.

0
FarMat / Адказаць
21.03.2013 / 15:49
Моніка (ЗША): Сістэма адукацыі ў Беларусі мае шмат праблем, але такое адчуванне, што ніхто не ведае, як выправіць становішча. ніхто не ведае -- хутчэй, ніхто не хоча
0
mikola ramanau / Адказаць
21.03.2013 / 20:38
FarMat 2. jak vypravic stanovisca ? nijak-paslja 100 god kiravanna *narodnaabranaga*.....stanovisca samo vypravica....
0
FarMat / Адказаць
21.03.2013 / 21:19
mikola ramanau_2 гэтыя маладыя замежнікі (гл. у спасылцы Томас (Германія) цудоўна бачаць корань нашых праблем -- У ЛЮДЗЕЙ ТУТ АДСУТНІЧАЕ МЕНТАЛІТЭТ ВЫРАШЭННЯ ПРАБЛЕМ a paslja 100 god -- гэта, напэўна, пра тое, што сказана Мядзведзевым пра перспектывы дэмакратыі ў Расіі...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру