Барак Абама і Махмуд Абас.

Барак Абама і Махмуд Абас.

Амерыканскі лідар Барак Абама, які знаходзіцца з візітам у Рамале, заявіў, што ЗША па-ранейшаму падтрымліваюць стварэнне незалежнай Палесцінскай дзяржавы.

Выступаючы на сумеснай з кіраўніком палесцінскай аўтаноміі Махмудам Абасам прэс-канферэнцыі, Абама заявіў, што і Ізраіль, і кіраўніцтва Палесцінскай аўтаноміі павінны перагледзець сваю пазіцыю з тым, каб зрабіць магчымым мірнае ўрэгуляванне канфлікту.

Махмуд Абас падкрэсліў, што для дасягнення мірнага рашэння па палесціна-ізраільскім канфлікце патрэбна перш за ўсё палітычная воля.

Барак Абама ў чацвер прыбыў у Рамалу — адміністрацыйную сталіцу Палесцінскай аўтаноміі на Заходнім беразе ракі Ярдан — для перамоваў з палесцінскім лідарам Махмудам Абасам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?