Правядзенне сёлета ў Мінску міжнароднай выставы ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі Milex не плануецца, паведамілі БелаПАН у колах абароннага сектара эканомікі краіны. Прычына — адсутнасць плошчаў.

Міжнародны абаронны форум нязменна праводзіўся з 2001 года, адзін раз у два гады ў маі па няцотных гадах у выставачным цэнтры «Белэкспа» на праспекце Пераможцаў, 14, на яго закрытых і адкрытых пляцоўках. Зараз гэты комплекс знаходзіцца на рэканструкцыі.

Традыцыйная інфармацыя пра тое, што кіраўніком урада Беларусі падпісана распараджэнне аб правядзенні Milex, што рабілася ў канцы года, які папярэднічаў году правядзення выставы, або ў пачатку года яе правядзення, на афіцыйным прававым партале pravo.by адсутнічае. У праграме выстаў «Белэкспа» на 2013 год Milex не значыцца.

Апошні раз выстава Milex прайшла ў Мінску 24–27 мая 2011 года.

Нагадаем, тады найбольшую цікавасць у патэнцыяльных замежных заказчыкаў выклікалі цэласныя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі, у якіх рэалізаваныя высокатэхналагічныя беларускія распрацоўкі, а таксама эксклюзіўныя распрацоўкі, што ўпісваюцца ў сучасныя канцэпцыі вядзення баявых дзеянняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?