21.03.2013 / 16:22

Кіпр можа збанкрутаваць: ЕС паставіла тэрмін да панядзелка 3

Спробы кіраўнікоў Кіпра сутыкнуць Еўрасаюз і Расію не мелі поспеху.

Масква адмовілася выдзеліць краіне рэкордны крэдыт пад заставу будучых газавых радовішчаў, што толькі пачынаюць распрацоўвацца вакол вострава. У той жа час Еўрасаюз гатовы заблакаваць фінансаванне кіпрскіх пазык, калі краіна не знойдзе 7 млрд еўра з унутраных крыніц для змяншэння даўгавой нагрузкі. Калі Кіпр адмовіцца ад умоваў ЕС, Еўрапейскі цэнтрабанк гатовы ізаляваць банкаўскую сістэму вострава. У такім выпадку Кіпр вымушаны будзе выйсці з зоны еўра.

Еўрапейскія інстытуты далі Нікасіі час да панядзелка. Раней парламент Кіпра прагаласаваў супраць увядзення разавага секвестра 6—10% усіх грошай, якія ляжаць на востраве на дэпазітах. А менавіта гэта было ўмовай для падтрымкі ад МВФ і Еўрасаюза. Узамен кіпрыёты спрабавалі дабіцца атрымання 17 мільярдаў еўра ад Масквы ці, іншы план, закласці сродкі нацыянальнага пенсійнага фонду.

СГ

0
mikola ramanau / Адказаць
21.03.2013 / 19:15
panika-*pacuki*(haceu skazac...kipryety...) u panicy.....ni velmi zdatnye da pracy getye greki.......
0
Аматар портэра / Адказаць
21.03.2013 / 19:44
Дзякуй Богу, што мы не ў Эўразьвязе.
0
zhd / Адказаць
22.03.2013 / 11:23
Аматару портэра Вы хацелі сказаць "Дзякуй нашай партыі за наша шчаслівае дзяцінства!", ці не так? Дык яно хутка канчаецца, дзяцінства гэтае.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру