У бліжэйшыя тры дні ўмовы надвор’я на паўднёвым усходзе Беларусі будзе фарміраваць актыўны паўднёвы цыклон,
паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

«Гэты цыклон не такі актыўны, як „Хавер“, — растлумачыла Людміла Парашчук — Асноўную непагоду ён прынясе ва Украіну, аднак і ў паўднёва-ўсходніх рэгіёнах нашай краіны з ім будуць звязаны складаныя ўмовы надвор’я».

У пятніцу па паўднёвым усходзе Беларусі будзе ісці снег, узмоцніцца вецер з парывамі да 15–18 м/с, месцамі чакаецца завіруха.

У паўднёва-ўсходніх раёнах Гомельскай вобласці і ў Гомелі ў дзённы час чакаюцца моцныя снегапады і снежныя заносы. У суботу ў гэтых рэгіёнах захаваюцца складаныя ўмовы надвор’я — моцны снег, парывісты вецер, мяцеліца і снежныя заносы. У нядзелю інтэнсіўнасць снегападаў зменшыцца, паступова сціхне вецер.
Астатняя тэрыторыя Беларусі апынецца пад абаронай поля павышанага ціску, сфарміраванага халодным арктычным паветрам. Істотных ападкаў не прагназуецца.
Тэмпература паветра ў пятніцу ноччу складзе мінус 9–15 градусаў, па поўначы месцамі 16–20 марозу, па поўдні — мінус 5–8. Днём прагназуецца 4–9 градусаў са знакам мінус.
У суботу таксама будзе холадна: ноччу мінус 9–15, пры праясненнях 16–20 марозу,
днём ад 0 да мінус 6 градусаў, па ўсходзе да 8 марозу. Халоднае надвор’е захаваецца ў нядзелю і ў першай палавіне наступнага тыдня.

Як адзначыла Людміла Парашчук, «у Беларусі цяперашняя тэмпература на 5–10 градусаў

ніжэйшая за кліматычную норму для гэтых датаў сакавіка і больш адпавядае сярэдзіне студзеня».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?