21.03.2013 / 21:46

У Шатландыі абвясцілі дату рэферэндуму аб незалежнасці

Улады Шатландыі паведамілі, што рэферэндум па пытанні аб незалежнасці адбудзецца 18 верасня 2014 года.

Два гады таму большасць месцаў у мясцовым парламенце занялі дэпутаты ад Шатландскай нацыянальнай партыі. Урад, які складаецца ў асноўным з прадстаўнікоў гэтай партыі, настроены на выхад Шатландыі са складу Злучанага Каралеўства.

Паводле апытанняў грамадскай думкі,

калі б рэферэндум праводзіўся зараз, то большасць шатландцаў прагаласавалі б супраць выхаду Шатландыі са складу Злучанага Каралеўства.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру