Вясна непазбежна.

Вясна непазбежна.

У суботу, 23 сакавіка, паўднёва-ўсходняя палова Беларусі апынецца ў зоне ўплыву цыклона з цэнтрам над Харкаўскай вобласцю Украіны, надвор’е паўночна-заходніх рэгіёнаў нашай краіны будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў халодным паветры.

У паўднёва-ўсходніх раёнах чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я: снег, завіруха, па Гомельскай і паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці моцны снег, снежныя заносы.
На астатняй тэрыторыі істотных ападкаў не прагназуецца. Вецер паўночны парывісты, па паўднёвым усходзе — моцны парывісты.
Тэмпература паветра: мінімальная ноччу -9. -15°С, па паўночным захадзе -16. -21°С; максімальная днём -3. -9°С.

У нядзелю, 24 сакавіка, па паўднёвым усходзе краіны захаваюцца складаныя ўмовы надвор’я: снег, завіруха, снежныя заносы, месцамі моцны снег. На астатняй тэрыторыі — пераважна без ападкаў. Вецер паўночны ўмераны, па паўднёвым усходзе рэспублікі — моцны парывісты.

Тэмпература паветра: мінімальная ноччу -8. -13°С, пры праясненнях -14. -19°С; максімальная днём -1. -6°С, па ўсходзе да -8°С.

У панядзелак, 25 сакавіка, цыклон адступіць углыб тэрыторыі Расіі. Абыдзецца пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе Беларусі будзе адзначацца кароткачасовы снег, ноччу — слабая завіруха. Вецер паўночны ўмераны, па ўсходзе парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу -8. -13°С, пры праясненнях -14. -19°С; максімальная днём 0. -6°С, па ўсходзе да -8°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?