Суд Маскоўскага раёна Брэста 22 сакавіка аштрафаваў членаў аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Яўгена Хазіяхметава і Андрэя Шарэнду.
Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, суд прызнаў іх вінаватымі паводле ч. 1 арт. 23.34 КоАП (удзел у правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства). Шарэнду прысуджаны штраф у памеры 25 базавых велічынь (2,5 млн. рублёў), Хазіяхметаву — 10 (1 млн.).
Актывісты былі затрыманыя міліцыяй 18 сакавіка на вуліцы Маскоўскай побач з паркамЯны былі дастаўленыя ў Маскоўскі РАУС Брэста. Акрамя Шарэнды і Хазіяхметава міліцыя затрымала непаўналетняга Уладзіслава Бароўскага.Воінаў-інтэрнацыяналістаў , дзе ў гэты дзень быў вывешаныбел-чырвона-белы сцяг на ўстаноўленым на пастаменце бронетранспарцёры.
У міліцыі ва ўсіх трох узялі тлумачэнні.
Бароўскаму, які не адмаўляў, што вывешваўбел-чырвона-белы сцяг на бронетранспарцёры, а таксама Хазіяхметаву, які заявіў, што не ўдзельнічаў у акцыі, а толькі яе фатаграфаваў, уручылі позвы з’явіцца 20 сакавіка ў Маскоўскі РАУС. Шарэнда паведаміў міліцыі, што ён проста гуляў у гэтым раёне горада.
Праз некалькі гадзін затрыманых адпусцілі з аддзела ўнутраных спраў без складання пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні.
20 сакавіка ў Маскоўскім РАУС у дачыненні да Бароўскага і Хазіяхметава былі складзены пратаколы паводле ч. 1 арт. 23.34 КоАП. Пратакол у дачыненні да Шарэнды быў складзены без яго ўдзелу, і справа ў судзе была разгледжана без яго.
Пратакол17-гадовага Бароўскага будзе разглядаць камісія па справах непаўналетніх адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста, як мяркуецца, 28 сакавіка.
«Безумоўна, улада пераследуе любое публічнае меркаванне з боку апанентаў. Нават калі гэта проста вывешванне