22.03.2013 / 20:25

Лукашэнка не вернецца ў Беларусь: ён паляцеў з Сінгапура ў Эміраты 38

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з візітам у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, у яго запланаваныя перамовы з кіраўніцтвам ААЭ і сустрэчы з прадстаўнікамі бізнэс-колаў,
паведамляе БелТА.

Нагадаем, што Лукашэнкі няма ў Беларусі з тыдзень, спачатку ён быў у Расіі (у Санкт-Пецярбургу, дзе 15 сакавіка браў удзел у чарговым пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета (ВДС) Саюзнай дзяржавы, 17–20 сакавіка гасціў у Інданэзіі, а затым наведваў Сінгапур.

***

Аб’яднаныя Арабскія Эміраты — адна з найбагацейшых краін свету, ВУП на душу насельніцтва ў пераліку на купчую здольнасць складае 50,5 тыс. даляраў (у Беларусі — 15 тыс.).
ААЭ — федэратыўная дзяржава, якая складаецца з сямі эміратаў, кожны з якіх прадстаўляе сабой карлікавую дзяржаву з абсалютнай манархіяй: Абу-Дабі, Аджман, Дубай, Рос-эль-Хайма, Ум-эль-Кайвайн, Фуджэйра і Шарджа.

Дзяржава ўзначальваецца прэзідэнтам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, якім з’яўляецца эмір найбуйнейшага эмірата Абу-Дабі. Сталіцай Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў таксама ёсць сталіца эмірата Абу-Дабі горад Абу-Дабі.

Насельніцтва ААЭ — 4,8 млн чалавек, пераважная большасць з якіх (да 70%) — рабочыя з Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі. Карэннае насельніцтва ў асноўным прадстаўлена мусульманамі-сунітамі.

Маюцца найбуйнейшыя запасы нафты і газу.
Калі прадаць усе запасы нафты і газу, то на кожнага жыхара ААЭ выйдзе 1,6 млн даляраў (большыя паказчыкі ў свеце ў пераліку на душу насельніцтва толькі ў Катары — 6 млн і Кувейце — 4,4 млн).
Цікава, што Лукашэнка традыцыйна наведвае ААЭ у сакавіку, у гэтым месяцы ён быў у Эміратах у 2000 і 2007 гадах.

nn.by

0
Мари / Адказаць
22.03.2013 / 20:31
Полетел потрошить кошельки шейхов?..... Не слабые каникулы устроил себе и "бронижилету"...
0
Муму / Адказаць
22.03.2013 / 20:33
Эк его носит-то после пинка Путлера... Того и гляди, залетит на Вашингтонщину, пока Обама разбирается с евреями и палестинцами. Вот что значит - без денег век свободы не видать!
0
rupar_epohi / Адказаць
22.03.2013 / 20:34
прачытаўшы навіну, міллёны людзей ціха прашапталі: наяўжо?..
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру